Home
latafex
Recent Entries 
30th-Jun-2009 11:47 pm - шакаладныя казкі
Sky
У гонар Сусветнага дня шакаладу, што адзначаецца 11 ліпеня, грэх не пачаставацца хаця б цукеркай. Але статус "сусветны" абавязвае як мінімум да вялізнага слітка шакаладу. Яшчэ лепей - элітнага швейцарскага :). Пра шакаладна-крэатыўны конкурс з салодкімі падарункамі
піша deZign.by
19th-Jun-2009 01:01 pm(no subject)
brilliant
Калі я маўчу з вамі, значыць я вас проста цярплю :)
11th-Jun-2009 06:54 pm(no subject)
Sky
За межамі нашай свядомасці няма "добра" і "дрэнна".
Нават канібалізм прырода не абвесціць злачынствам - бо гэта звычайны натуральны адбор, як сярод любых відаў.
А што казаць пра разнародныя учынкі - ну падумаеш, шэраговыя дзеянні і рэакцыі (нават калі за гэта грамадскасць у турму саджае). Калі яны за межамі нашай суб'ектыўнасці, то не будзе ні плюса, ні мінуса ў дзеяннях.
Дык пра што гэта я: не прасіце мяне ацэньваць, бо я ж буду суб'ектыўнай і мне гэта нафіг не трэба )
4th-May-2009 12:21 pm - ЧОГ
Sky
Забаўна, цяпер, калі хтосьці з сяброў мне піша ў аську пасля пэўнага перапынку, першае пытанне, якое хочацца задаць: "А ты ў якой часцы зямнога шара сёння?" :)
22nd-Mar-2009 12:20 pm(no subject)
Sky
з усіх дарожных знакаў найбольшы водгук у мяне атрымлівае "Разводной мост ілі паромная переправа". Ага, нагадвае пра хуткі Піцер)
цікава, каму яшчэ спатрэбіцца вылучаць для сябе любімыя знакі?
Sky
83.82 КБ

pr-kvietka.org (а яшчэ можна тыц на банэр і будзе тое самае)
21st-Feb-2009 02:45 pm - Чаго вам шкада?
light
Калі мяне пытаюцца, што мне было б складана аддаць са сваіх рэчаў, якіх набыткаў рэчаіснага жыцця было б цяжка і непапраўна пазбавіцца, я трапляю ў разгубленасць. Цяжка ўявіць тое, чаго сапраўды было б шкада. Хіба пашпарт, бо потым банальныя траблы з вандроўкамі).

Пасля таго, як першы тыдзень па прыездзе ў Амерыку мне прыйшлося пажыць цалкам без рэчаў (багаж згубіўся дзесьці на шляху яшчэ ў Варшаве), філасофія панкаў адкрылася ва ўсім яе харастве. І таму нецікава прапаноўваць мне бязглуздыя эксперыменты, кшталту, скінем рэчы ўніз - праверым якая там адлегласць.

Бо ўсё, што ў мяне ёсць каштоўнае (ці так падаецца), яно ў галаве. А яе так проста не выкінеш.
16th-Dec-2008 10:56 pm(no subject)
Sky
Яшчэ год таму ніколі б не паверыла, што наша камунікацыя з маці будзе выглядаць такім чынам:

"Children! Would you like some beer?" =)
light
Божачкі, як добра, аказваецца, часам знаходзіць пэўную інфармацыю з вялікім спазненнем...
This page was loaded Jul 7th 2009, 1:30 am GMT.